Літоўка вывучыла беларускую мову і адкрыла ў Магілёве кавярню «Шпаркі лось»

Ураджэнка Вільні не сумняваецца, што найлепшае ў беларускай мовы яшчэ наперадзе. Выйсьці замуж за беларуса, захапіцца ягонай мовай і паверыць у яе лепшую будучыню — так грамадзянка Літвы Даля Аніськова прыехала ў Беларусь. Дзяўчына вывучылася на юрыста, практыкавалася ў паліцыі, але перагледзела свае прыярытэты і занялася тым, што ёй сапраўды па душы, піша svaboda. org. Даля — кіраўніца новай магілёўскай кавярні «Шпаркі лось». Страўня з аўтарскай кухняй — адна зь нямногіх тутэйшых, якую гаспадары аформілі цалкам па-беларуску. «Пачуваюся ў Беларусі, як у сваёй хаце»У Беларусі Даля зь невялікімі перапынкамі жыве амаль два гады.