«Кніжная справа пасьлядоўнікаў Скарыны»

Доктару навук Міколу Нікалаеву адмовілі ва ўдзеле ў Скарынаўскім кангрэсе. За дзень да пачатку міжнароднага навуковага кангрэсу з нагоды 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску арганізатары паведамілі пра немагчымасьць выступленьня на ім доктара філялягічных навук, загадчыка аддзелу рэдкіх кніг Расейскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбурзе Міколы Нікалаева. Пра гэта спадар Нікалаеў паведаміў «Свабодзе». Ягоны даклад меўся называцца «Кніжная справа пасьлядоўнікаў Скарыны». Мікалаеў не прыехаў «па тэхнічных прычынах», патлумачыў «Свабодзе» намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.