Нацыя ваяроў-ваўкалакаў

Суседзі беларусаў да ХХ стагоддзя лічылі нашых продкаў чараўнiкамі i ваўкалакамі. Найбольш часта ваўкi-драпежнiкi асацыіравалiся ў народнай свядомасцi з зiмовай ноччу. Былi яе своеасаблiвым сiмвалам. Справа ў тым, што да гэтага часу маладыя ваўчаняты падрасталi, дужэлi, i старыя, спрактыкаваныя звяры збiралi iх у «гайні», «зграi», «цечкi». Акрамя гэтага, нашы продкi амаль заўсёды звязвалi вобраз воўка са смерцю. Вiдаць таму, што амаль любая сустрэча з лясным гаспадаром заканчвалася трагiчна для чалавека. Людзi сцвярджалi, што воўк — гэта прамая сувязь зямлi з сонцам.