![]()
Сем’і, якія дзеля дзіцяці перайшлі на беларускую мову. Сitydog. by паразмаўляў з мінчукамі, якія перайшлі на беларускую дзеля камунікацыі са сваімі дзецьмі – кажуць, гэта не так і складана. Алена і сын Стэфан– Я па адукацыі настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Калі мы з маім мужам Паўлюком пазнаёміліся, я адпрацоўвала ў вёсцы. Канешне, на беларускай мове я ўжо тады размаўляла: гэта школа, гэта дзеці і тым больш – гэта вёска. Але ў мяне такі склад розуму: на якой мове са мной размаўляюць, на такой я і адказваю. Таму ў школе я выкарыстоўвала беларускую, у вёсцы, дзе здымала пакой у бабулькі, трасянку (таму што ў вёсцы звычайна размаўляюць на трасянцы), а калі ездзіла ў Мінск да сябровак, размаўляла па-руску.