У Менску прэзентавалі ўнікальную мапу ВКЛ

Прэзентацыя мапы Вялікага Княства Літоўскага, створанай у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім, прайшла ў галерэі «Арт-Беларусь». Гэтая мапа стала прэзентацыяй княства для Заходняй Еўропы — амаль тысяча гарадоў ды мястэчак былі ўпершыню пазначаныя на еўрапейскіх мапах, паведамляе «Радыё Рацыя».  «Гэта першая дэталёвая мапа ВКЛ, — адзначае каардынатар карпаратыўнай калекцыі Белгазпромбанка Аляксандр Зіменка. - Гэта была першая спроба распавесці еўрапейскім краінам пра тое, што гэта за землі такія. Апроч таго, гэта проста выбітны прыклад майстэрства гравюры.