![]()
На працягу дня Крапівенскае поле «прымала» дзясяткі гасьцей. 8-га верасня, на ўгодкі бітвы, падчас якой войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разграмілі ўтрая большае войска Маскоўскага княства, аршанскія актывісты традыцыйна прыяжджаюць на Крапівенскае поле. Гэта поле каля вёскі Гацькаўшчына, на памежжы Аршанскага і Дубровенскага раёнаў, дзе, паводле гісторыкаў, і адбылася адна з найбольш славутых бітваў у сярэднявечнай гісторыі, паведамляе «Радыё Свабода». Начная варта на Крапівенскім поліАматар беларускай гісторыі Генадзь Шэпелеў прыехаў на поле раней за ўсіх — яшчэ мінулым вечарам.