![]()
Пастаноўка распавядзе пра ўзаемаадносіны двух братоў - Вітаўта і Ягайлы. Вітаўт і Ягайла ў выкананні студэнтаў і актораў-аматараў прамовяць са сцэны на старабеларускай і польскай мовах. Пастаноўку пра канфлік паміж уладарамі, дзяцінства Вітаўта і яго каханне падрыхтуюць у Гродне да канца зімы 2018 года, пiша hrodna. life. Спектакль пачнецца са… смерці ВітаўтаПастаноўка будзе рэтраспектыўнай. Вітаўт памірае, не дачакаўшыся кароны, і яго душа ўзгадвае асноўныя моманты жыцця. Спектакль пакажа няпростую гісторыю князя, яго талент і складаны вопыт, які дапамог пабудаваць моцную дзяржаву, а таксама духоўнасць і ментальнасць жыхароў княства.