![]()
У чым Менск апярэджвае Лёндан і іншыя цікавосткі беларускай сталіцы. Як можна перакласьці яго назву, колькі галасоў не хапіла для перайменаваньня сталіцы ў 1991-м, у чым Менск апярэджвае Лёндан і іншыя цікавосткі беларускай сталіцы - у матэрыяле «Радыё Свабода». 1. «Менск» — ад Менкі, малой рачулкі? Агульнапрынятая вэрсія паходжаньня назвы гораду — ад назвы ракі Менкі (па іншых крыніцах — Мені), прытоку Пцічы. Пры гэтым мала хто ведае, адкуль пайшла назва ракі. Гідронім для Беларусі рэдкі і мае індаэўрапейскі корань «мен» — ‘малы, слабы’. У сучаснай літоўскай мове ёсьць прыметнік menka, які можна перакласьці як «малая», «дробная», а старажытныя балты маглі назваць рэчку ‘слабая, неглыбокая’ (плынь).