![]()
На адкрыцці помніку прысутнічаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Каля берагу Сьвіслачы ў Траецкім прадмесьці Менску 8 верасьня адкрылі скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа» — трохмэтровы памятны знак у форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнамэнтам, на гранітным валуне, перадае «Радыё Свабода». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністар замежных справаў Уладзімер Макей, міністар культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац ды іншыя чыноўнікі. Макей расказаў, што памятны знак «сымбалізуе нялёгкі шлях дачок і сыноў Беларусі, якія праз розныя абставіны аказаліся ў розных месцах сьвету, але захавалі любоў да Радзімы».