Павел Севярынец: Хваля палітычнай актыўнасьці 90-х зноў накрые Беларусь

Вясна гэтага году дала прыблізныя ўяўленьні пра патэнцыял палітычнага пратэсту ў нашай краiне. У 20-ю гадавіну стварэньня «Маладога Фронту» — несьвяточнае iнтэрвію «Радыё Свабода» з адным з заснавальнікаў «МФ» Паўлам Севярынцам. Ён адказвае на пытаньне, ці ня зьменшыла хрысьціянская ідэя колькасьць актывістаў арганізацыі; прадказвае, калі ў Беларусь вернецца масавая палітычная актыўнасьць. — Чаму ў 1997 годзе ўтварыўся гэты фэномен «Маладога Фронту»? На той момант галоўныя палітычныя бітвы ўжо прайшлі ў 95-м і 96-м гадах, Аляксандар Лукашэнка ўжо утварыў сваю аўтарытарную ўладу, разагнаўшы Вярхоўны Савет і прыняўшы новую Канстытуцыю.