«Дамаўляўся пра саюз з Украінай, высылаўся бальшавікамі на Данбас»

Незвычайная гісторыя героя беларускага Адраджэння Язэпа Фарботкі. 5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя, піша сайт Рады БНР radabnr. org. Першыя вершы Фарботка надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Таксама ён пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову. У 1914 г. скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918.