![]()
На працягу 1982–1997 гадоў славуты ураджэнец Панямоння узначальваў Раду БНР. 5 верасьня 1917 году ў весцы Гарадзечна пад Наваградкам нарадзіўся Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Сям’я Сажычаў паходзіла зь Нягневічаў пад Шчорсамі. Дзед Язэпа Тамаш, адслужыўшы ў войску 25 гадоў, атрымаў дзьве дзесяціны зямлі каля Наваградку. Бацька Язэпа, Сымон Сажыч, які меў 4 дзяцей, напачатку 20 ст. паехаў на заробкі ў ЗША, дзе жыў у Нью-Ёрку, развозіў піва. За заробленыя грошы накіраваў старэйшага сына ў вышэйшую народную вучэльню ў Наваградку. Даведаўшыся, што жонка памерла, вярнуўся на Беларусь, дзе, дакупіўшы зямлі, ажаніўся з маці Язэпа — Верай Дарашэвіч.