![]()
Конкурс Міністэрства культуры павінен быў прайсці ў два этапы. Пасля зацвярджэння герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўных сімвалаў лагічна паўстала пытанне пра новы дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Міністэрства культуры абвясціла адпаведны конкурс. Пра тое, якім мог быць гімн незалежнай Беларусі, піша «Новы Час». Конкурс Міністэрства культуры павінен быў прайсці ў два этапы: з 15 кастрычніка да 1 снежня 1991 года і з 1 снежня 1991 года да 1 студзеня 1992 года. Удзельнікі мусілі прадставіць тэкст гімна (у трох экземплярах), а таксама музыку (у выглядзе клавіра для хору з суправаджэннем).