Алесь Адамовіч: Няўжо вы ўсё яшчэ дазваляеце фюрэрам дурыць вас?

Лёсы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча шмат у чым падобныя. Прарваць блакаду на «Беларусьфільме» Адамовічу давялося толькі пасля таго, як былі надрукаваныя яго раманы «Война под крышами» і «Сыновья уходят в бой». Аднак рэжысёр Віктар Тураў нават не ўяўляў, які іспыт чакае яго ў часе працы з такім «нязручным» аўтарам, піша novychas. by. Лёсы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча шмат у чым падобныя — у абодвух канфлікт з уладай пачаўся ў 1966-м: у Быкава — з-за аповесці «Мёртвым не баліць», у Адамовіча — з прычыны адмовы падпісаць ліст супраць літаратараў-«здраднікаў» Даніэля і Сіняўскага.