![]()
Беларускага першадрукара памятаюць i на Апенінскам паўвостраве. У верасні 1990-га краіна адзначала 500-годдзе нараджэння Францыска Скарыны і на яго на радзіме ў Полацку адкрыўся Музей беларускага кнігадрукавання — адзіны на ўсёй прасторы былога Савецкага Саюза, дзе паказана гісторыя развіцця кнігі ад скруткаў да сучасных выданняў. Сёлета ўжо святкуецца паўтысячы гадоў, як беларусы атрымалі друкаванае слова. Паміж знамянальнымі датамі — 27 гадоў, але ж музей, які ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, па-ранейшаму захоўвае статус унікальнага і прымае штогод тысячы аматараў падарожжа ў мінулае Кнігі з Беларусі і з самых з розных куткоў свету — Расіі, Іспаніі, Харватыі, Аўстраліі, пiша Наталія Крупiца для vitbichi.