![]()
Беларускi пicьменнiк ішоў туды, куды іншыя ісьці баяліся. 3 верасьня 1927 г. нарадзіўся пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч. Ён быў адным з тых нешматлікіх, хто пачаў казаць пра небясьпеку Чарнобыля адразу пасьля аварыі. Ён дамогся прыёму ў першага сакратара ЦК Сьлюнькова, паказаў яму трывожныя прагнозы навукоўцаў і заклікаў тэрмінова пачаць эвакуацыю, папярэдзіць людзей пра небясьпеку, спыніць усялякія масавыя мерапрыемствы – але Сьлюнькоў не жадаў псаваць адносіны з Гарбачовым. Тады Адамовіч сеў пісаць ліст да Гарбачова (Гарбачоў і цяпер памятае той зварот).