Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Выява Пагоні павінна натхняць на перамогу сваёй дынамічнасцю. Праг гэта напісаў у «Фэйсбуку» кіраўнік «Арт-сядзібы» Павал Белавус. «Стась Багдан піша, што з кампаніяй #БНР100 мы займаемся самадзейнасцю і ў нас зусім не БНРаўская Пагоня. Ніжэй спіс дакументаў, які мы знайшлі тут: kamunikat. org, на аснове якіх узнаўлялася гэтая Пагоня, якая рэальна выкарыстоўвалася беларускай эміграцыйнай супольнасцю і Радай БНР, зразумела не ў 1918, пазней. Нам яна спадабалася сваёй арыгінальнасцю, дынамічнасцю і да яе вельмі пасуюць словы Максіма Багдановіча «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць», таму, лічу што гэтая Пагоня мае права стаць сімвалічнай выявай святкавання 100-годдзя БНР.