Алесь Адамовіч: Развал СССР — вялікае шчасьце

Пра што казаў славуты літаратар у сваім апошнім інтэрвію. Сёньня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча. Апошняе інтэрвію па-беларуску, 8 сьнежня 1993 году. 8 сьнежня 1993 году журналіст «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук сустракаўся з Алесем Адамовічам у Маскве, у Інстытуце праблемаў кінамастацтва, які ён узначальваў. Перад пачаткам інтэрвію Адамовіч набраў менскі нумар Васіля Быкава, цікавіўся навінамі з судовага працэсу супраць Сьвятланы Алексіевіч, якую судзілі за кнігу «Цынкавыя хлопчыкі».