![]()
У сталічнай школе забаранілі набываць беларускамоўны дзённік. «Нашай Ніве» стала вядома пра такі выпадак у школе №151 у Фрунзенскім раёне. Як распавёў бацька навучэнца школы, усяму класу даручылі набыць дзённікі на рускай мове. Аднак высветлілася, што ў Мінску беларускамоўных прадаюць колькі хочаш, а вось рускамоўных няма зусім. Калі бацькі прапанавалі настаўніцы набыць дзённікі на беларускай мове, тая катэгарычна запратэставала і нават паабяцала адшукаць іх самастойна, раз бацькі не змаглі. «Вось гэтая сітуацыя мяне ўжо абурыла. Мы вырашылі, што прынцыпова будзем набыць дзённік па-беларуску», — сказаў нам суразмоўца.