Ратуша — сiмвал беларускай вольнасцi

Калісьці гэтыя будынкi красаваліся на цэнтральных плошчах як сведчанне таго, што іх горад мае асаблівыя свабоды. Калісьці ва ўсіх гэтых будынках засядаў гарадскі ўрад – магістрат, захоўваліся гарадская казна і «мерныя бочкі», а самі яны красаваліся на цэнтральных плошчах як сведчанне таго, што іх горад мае асаблівыя свабоды і прывілеі, абумоўленыя магдэбургскім (ці, як казалі на нашых землях, майтборскім) правам. Вялізныя і зусім цацачныя, пад высокім вальмавым дахам, з вежамі і без, аўтэнтычныя і адноўленыя, а таксама страчаныя – пра самыя цікавыя беларускія ратушы мы раскажам у гэтым аглядзе, пiша planetabelarus.