![]()
Гаспадар крамы з нацыянымi рэчамi распавеў, чаму быць беларусам – гэта модна. Бацька Уладзімір разам з сынам Вадзімам адкрылі кропку ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» (каля Камароўскага рынка) па клічу сэрца. Ім пашанцавала: адзенне ды аксэсуары з беларускай сімволікай з кожным днём карыстаюцца ўсё большым попытам, хоць на цішотках ды магнітах вялікіх грошай і не заробіш. Макей старэйшы жартуе, што ўсё ў іх добра складваецца з нагоды знакамітага прозвішча (Уладзімір — ажно поўны цёзка міністра замежных спраў), але, насамрэч, сакрэт поспеху хаваецца ў штодзённым жаданні развівацца ды ва ўласным правіле некалькіх «П»: патрыятызм, прыстойнасць, прафесіяналізм, пiша nn.