Як Васіль Быкаў аб’ядноўвае Беларусь і ўкраінскую Александрыю, дзе сёння будзе гуляць БАТЭ

Чалавек, творчасцю якога захапляецца ўся Беларусь. Калі вы ўсё лета чакалі футбольны баевік, дык убачыце яго сённяшнім вечарам. БАТЭ правядзе проста звышнапружаны матч за выхад у групу Лігі Еўропы супраць украінскай «Александрыі». Задачка перад хлопцамі Ермаковіча, якія, будзем шчырымі, праводзяць даволі слабы сезон, стаіць няпростая. Трэба абавязкова забіваць і не саступіць. Іншых варыянтаў для выніковай вікторыі няма. Сумныя 1:1 пасля першай сустрэчы выводзяць у еўракубкавую восень «Александрыю». Першы матч прадэманстраваў, што «Александрыя», сярэдняя каманда першынства Украіны, для сённяшняга БАТЭ – сапернік не такі і лёгкі.