![]()
Ад афіцыйных структур на ўшанаванні памяці народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі не было нікога. 23 жніўня - 100 гадоў з дня народзінаў народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і 30 гадоў з дня сыходу паэта, празаіка, эсэіста Міхася Стральцова. Усе, хто прыйшоў з кветкамі на Ўсходнія і Чыжоўскія могілкі, каб ушанаваць іх памяць, - на фота: трохі больш за дзесяць чалавек. . . Паэты, родныя, сябры. Ад афіцыйных структур, ну хоць бы ад міністэрстваў культуры, адукацыі - нікога. А галоўнае - нічога (ну хоць бы канцэрт у філармоніі) на 100-годдзе народнага паэта.