26 гадоў таму афіцэры-патрыёты стварылі Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў

20 жніўня 1991 года, пакуль у Маскве генералы і функцыянеры КПСС дзялілі ўладу, у Мінску ішлі пратэсты. Менавіта тады ў краіне паўстала ўнікальная структура, заснавальнікаў якой сёння цяжка сабе ўявіць разам: адныя ў глыбокай эміграцыі, іншыя — пры высокіх пасадах, а некаторыя — дагэтуль ладзяць вулічныя пратэсты. 26 гадоў таму дзясяткі афіцэраў пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Міколы Статкевіча аб’ядналіся ў Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў. Напрыканцы перабудовы беларусы-афіцэры, якія, акрамя БССР, служылі ў розных канцах Саюза, пачалі ствараць свае нацыянальныя суполкі.