![]()
Макар Краўцоў зявіўся на сьвет 18 жніўня 1891 году на Гарадзеншыне. 18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу («Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), дзеяч Рады БНР, піша сайт radabnr. org. Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу ў вёсцы Галавачы, Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910). Працаваў у школе. З 1915 году — у войску, пасьля вайсковай вучэльні — на Паўночна-Заходнім фронце. Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу (сьнежань 1917 году). Настаўнічаў у Менску (1917—1918).