«Паўстань, народ! Прачніся, беларусе!»

Кожнаму народу даюцца свае прарокі, хоць іхняя дзейнасць мае агульналюдскае гучанне. Слова «прарок» тлумачыцца як прапаведнік волі Бога, пасланы Богам, прадказальнік будучыні, вяшчун. Абраннікаў на гэтую ролю ў жыцці мінулым, цяперашнім і будучым няшмат. Кожнаму народу даюцца свае прарокі, хоць іхняя дзейнасць мае агульналюдскае гучанне, пiша novychas. by. І тыя, абраныя, ведалі аб сваім пакліканні, аб сваім прызначэнні на зямлі. У іх пераліку — і геніяльны беларускі паэт Янка Купала. Па ўcвeдaмлeнні знaчнacцi i poлi ў духоўным станаўленні нацыі, выхаванні беларускай самасвядомасці Янку Купалу можна лічыць наступнікам Францыска Скарыны, які ў перакладзеных і выдадзеных ім кнігах Святога Пісання на знак уласнай годнасці і гонару змясціў свой партрэт.