Дзень народзінаў Саннікава

Андрэй Саннікаў сустракае 58-ы дзень народзінаў у турме – і зняволены ён, па сутнасці, па знакамітым 58-м артыкуле. Вось такія ў чалавечым лёсе могуць быць супадзенні. Калі без яго святкавалі дзень народзінаў Ірыны Халін, я сказаў, што на свой дзень народзінаў ён будзе з намі. На жаль, я памыліўся. Бо меркаваўся чалавечымі меркамі. Не 58-м артыкулам. Кожны, хто асуджаны па 58-м (палітычным) артыкуле – гэта hostis publicus. Вораг народа. У рымскім праве – асоба, якая падлягае знішчэнню. Ворагам народа яшчэ ў самым пачатку нашай эры быў названы Нерон. Рубрика: политика