![]()
Як жнівень 1991-га даў надзею на сапраўдныя дэмакратычныя пераўтварэнні ў грамадстве. У першай палове жніўня 1991 года ў галоўнай камуністычнай газеце «Советская Белоруссия» высокапастаўлены чыноўнік з ЦК КПБ Расціслаў Бузук апублікаваў артыкул пад назвай «Лето страстей политических…»Зыходзячы з гэтага артыкула, кіруючай эліце БССР за тыдзень да жнівеньскага путчу было аб чым прызадумацца. У два папярэднія летнія месяцы 1991 года ў рэспубліцы маглі ўвесці надзвычайнае становішча, абрынуць СССР, забараніць кампартыю, абраць уласнага прэзідэнта і ліквідаваць прывілеі чыноўнікам.