![]()
Нашчадкі Ігната Дамейкі правялі тыдзень у Беларусі, каб адзначыць 215-ю гадавіну з дня народзінаў свайго продка – нацыянальнага героя Чылі. Журналісты svaboda. org аб’еехалі з імі мясьціны, дзе нарадзіўся і вырас Ігнат Дамейка, ды запісалі інтэрвію з кожным. ПРАПРАЎНУЧКА ПАС ДАМЕЙКА, 80 ГОД, ДАСЬЛЕДЧЫЦА БІЯГРАФІІ ІГНАТА ДАМЕЙКІ, ЖЫВЕ Ў СЫДНЭІ, АЎСТРАЛІЯ Апошнія 20 год Пас дасьледуе біяграфію свайго прадзеда — Ігната Дамейкі. У 2002 годзе яна выдала кнігу «Ігнат Дамейка: жыцьцё ў эміграцыі». Зараз працуе над кнігай пра ягоныя адкрыцьці ў Чылі.