Айцу Надсану споўніўся б 91 год

8 жніўня нарадзіўся Аляксандр Надсан - адзін з найвыбітнейшых беларусаў замежжа. «Сёння айцу Надсану споўніўся б 91 год. Ужо больш за два гады, як асірацела дыяспара, а разам з ёй і ўся Беларусь. Але калі ў беларусаў Беларусі застаецца сама краіна, то ў беларусаў дыяспары са сконам айца знікла моцная повязь з радзімай», - піша Уладзіслаў Гарбацкі ў выданні «Новы Час». «Без такога арыенціра дыяспара сутыкнулася са складаным выпрабаваннем на далейшыя кансалідацыю і выжыванне. Чалавек шматмоўны, чалавек сапраўды еўрапейскі, беларус, які праз сваю эрудаванасць і культуру апярэдзіў усю Беларусь ды і Еўропу ў справе адкрытасці, беззабабоннасці, у манеры і маштабе мыслення ў фармаце супольнай Еўропы, супольнага свету.