![]()
Самыя цікавыя факты з жыцця прафесара, які дамогся, каб станцыі ў метро аб’яўлялі па-беларуску. Сёння святкуе 85-гадовы прафесар, доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, гісторык, журналіст Адам Мальдзіс. Сайт Charter97. org віншуе Адама Восіпавіча з юбілеем, зычым здароўя, натхнення і ўдзячныя за супрацоўніцтва і сяброўства. А цяпер крыху пра тое, чаму варта ведаць і паважаць юбіляра (па маиэрыялах rh. by). Адам Мальдзіс – ураджэнец паўночна-заходняй Беларусі. Ён нарадзіўся ў вёсцы Расолы ў сям’і сялян. Сёння – гэта Астравеччына. А ў 1930-х гадах вёска ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета.