![]()
На пачатку ХХ стагодзьдзя Леся Ўкраінка ня раз бывала ў Беларусі. 1 жніўня 1913 году памерла паэтка, пісьменьніца, перакладчыца, культурная і грамадзкая дзяячка Леся Ўкраінка (Ларыса Косач). Пад Марʼінай Горкай на Меншчыне пра яе беларускі пэрыяд згадалі беларуска-ўкраінскія літаратары, супрацоўнікі ўкраінскай дыпмісіі і прадстаўнікі мясцовых уладаў, пiша «Радыё Свабода». Леся Ўкраінка на розных жыцьцёвых этапах На пачатку ХХ стагодзьдзя Леся Ўкраінка ня раз бывала ў Беларусі, дзе мела спачатку сяброўскія, а потым і больш блізкія адносіны з прафэсійным рэвалюцыянэрам Сяргеем Мяржынскім — у Менску ёсьць вуліца ягонага імя.