Як Скарына перамог у дыспуце Парацэльса

Новыя таямніцы з жыцця беларускага першадрукара. Каб зразумець,чым у 20-я гады XVI стагодзьдзя Вільня прывабіла славутага ў будучыні прафэсара мэдыцыны Базэльскага ўнівэрсытэта Філіпа Аўрэала Тэафраста Бомбаста фон Гогенгайма, больш вядомага як Парацэльс, трэба зразумець, якой у часы Скарыны была сталіца Вялікага Княства Літоўскага, піша svaboda. org. Вільня часоў СкарыныГорад быў падзелены на Рускую і Літоўскую паловы. Руская, або, на сучаснай мове, беларуская, займала ўсходнюю частку і была ў два разы большая за літоўскую, дзе жылі балты і палякі.