![]()
862 год — першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі. Але гісторыкі лічаць, што сёлета 1155-ю гадавіну мае права адзначаць ня толькі Полацак. Гэта мусіць быць нацыянальнае сьвята — гадавіна беларускай дзяржаўнасьці, мяркуе «Радыё Свабода». Сяргей Тарасаў: Найбольш яскрава пра гэта напісана ў Дэклярацыі аб незалежнасьці 1991 годуГісторык і археоляг Сяргей Тарасаў пагаджаецца з думкай, што сёлета можна адзначаць гадавіну беларускай дзяржаўнасьці. «Безумоўна, гэта мусіць быць агульнанацыянальнае сьвята, — сказаў Тарасаў Свабодзе.