«Тысячы людзей будуць бараніць незалежнасць Беларусі, нават са зброяй у руках»

Сітуацыя ў Беларусі цяпер падобная да краінаў Балтыі. Беларусы адсвяткавалі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта адбылося 27 ліпеня 1990 года. Старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алег Трусаў, у той час дэпутат Вярхоўнага Савету XII склікання, добра памятае тыя падзеі. Ён удзельнічаў у іх як сябра фракцыі Беларускага Народнага Фронту. Ён падзяліўся сваімі меркаваннямі і ўспамінамі ў інтэрв’ю «Радыё Рацыя». - У Беларусі адзначаецца некалькі Дзён Незалежнасці. Частка грамадства адзначае Дзень Волі, калі 25 сакавіка 1918 года была створаная Беларуская Народная Рэспубліка.