![]()
Бясконцыя прымітыўныя прыдумкі «людзей у чорным» нагадваюць гульні дашкольнікаў. Раней амаль у кожнай вёсцы былі дзівакі, якія займаліся рознымі прыдумкамі і пацяшалі або раздражнялі землякоў. Іх так і называлі — манюкі. Шкоды ад творчасці манюкаў не было. Хочаш — вер, хочаш — не, справа твая. Зусім па-іншаму выглядае хлусня, калі ёй займаюцца прадстаўнікі ўлады. Да слова ўлады, якая яна ні ёсць — легітымная або нелегітымная, грамадзяне ўсё роўна мусяць прыслухвацца, выконваць указы, дэкрэты, якія няспынным папераспадам ліюцца зверху.