![]()
Некаторыя лiчбы ўражваюць. Барысаў за апошнія 10 гадоў страціў 30 тысяч жыхароў. А Горадня пабольшала на 85 тысяч. «Радыё Свабода» дасьледавала зьмены колькасьці насельніцтва ўва ўсіх раённых ды абласных цэнтрах краіны і знайшлі шмат нечаканых лічбаў. Менск, Горадня, Берасьце ды іншыя гарады з ростам колькасьці насельніцтваМы адзначылі буйны рост — больш чым на 10 тысяч жыхароў — у 10 гарадах. Менск прыбавіў прыкладна на 341 тысячy, Горадня — на 85, Берасьце — на 67, Гомель — на 38, Віцебск — на 20. З гэтага вынікае, што два заходнія абласныя цэнтры неўзабаве могуць абысьці колькасьцю насельніцтва Віцебск і Магілёў, але далей — яшчэ цікавей.