Cтала вядома, дзе беларусы працуюць за «дзякуй»

Колькі арганізацыяў і якія сумы запазычылі ў крэдытах і пазыках на выплату заробку. Запазычанасць арганізацыяў у крэдытах і пазыках на выплату заробку на 1 траўня склала 156,7 мільёна рублёў, паведамляе tut. by са спасылкай на Нацбанк. Гэтая сума роўная 7,1% ад налічанага за месяц фонду заробку. Для параўнання: на 1 красавіка запазычанасць складала 165,8 мільёна рублёў. Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасці склалася ў арганізацыях Мінбудархітэктуры (76,9% ад налічанага фонду заробку), Мінпрама (10,5%), канцэрнаў Беллегпрам (39,1%) і Беллеспаперапрам (15%).