Наста Палажанка атрымала некалькі паштовак

На выходных бацька Насты Палажанкі атрымаў ад маладафронтаўкі 4-ты ліст. Уладзімір Міхайлавіч ахвотна падзяліўся з прэс-службай Маладога Фронта ўрывачкамі зь ліста сваёй дачкі: Трошку распавяду, як я тут жыву, каб вы не хваляваліся. Раніца ў мяне пачынаецца а шостай! Такі да, жыцьцё ўсё ж такі прымусіла, ня ўсё ж аб 11 падымацца! Я ўмываюся й пю каву. Недзе ля 7-ай я пачынаю прачынацца...І каб ачухацца канчаткова, ну хаця б на працэнтаў эдак 80%, я выпіваю яшчэ адну каву і дадаю да рацыёну якую вашую кашку. [...] А 8-й у нас праверка, там я здаю табе лісты. Рубрика: политика