![]()
Гicторыя літоўкi Агнэ, якая закахалася ў беларускую мову. Памятаеце літоўку Агнэ Шняўкштайце-Бэйнарэне, якая проста так узяла і вывучыла беларускую мову? Мы расказвалі пра яе ў сакавіку. Пасля публікацыі забыць мову ў Агнэ ўжо не было ніякіх шанцаў, бо беларусы ўзяліся дапамагаць з моўнай практыкай. А ў ліпені дзяўчына прыехала ў Мінск у школу беларусістыкі, пишет nn. by. Раней Агнэ прыязджала ў Беларусь толькі аднойчы, ды і тое ўсяго на тры дні. Цяпер жа ў яе былі цэлыя два тыдні, каб пазнаёміцца з беларускай сталіцай і адчуць беларускі дух.