![]()
За 4,5 месяца актывiсты пераклалi 500 старонак складанага, насычанага спэцыяльнай тэрміналёгіяй тэксту. Асьветніцкая ініцыятыва «Дзея» завяршыла пераклад на беларускую мову Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Праект ажыцьцёўлены ў супрацы з Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. «За 4,5 месяца ўдалося сабраць каманду з 70 чалавек і перакласьці 500 старонак складанага, насычанага спэцыяльнай тэрміналёгіяй тэксту, — адзначыла каардынатарка праекту Вераніка Мазуркевіч. — Мы ня проста пераклалі Грамадзянскі кодэкс.