У «віцебскіх Курапатах» стварылі новы мэмарыял

Актывісты паставілі 16 мэмарыяльных крыжоў на месцы сталінскіх злачынстваў. Актывісты ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» паставілі 16 мэмарыяльных крыжоў на ўзьлеску каля вёсак Хайсы і Дрыкольле. Паводле ўспамінаў мясцовых старажылаў, у 1937-1940-я гады тут адбываліся «сталінскія расстрэлы». А сёлета ўвесну «чорны капальнікі», шукаючы спажывы, павыкідвалі на паверхню чалавечыя косьці зь безыменных магілаў. Яшчэ адзін мэмарыял ва ўрочышчы Хайсы Крыжы на ўзьлеску 13 крыжоў зьявіліся днямі ў суседнім ад вёсак лесе, дзе вяскоўцы знайшлі выкінутыя зь зямлі чалавечыя парэшткі.