![]()
Адзін і адзіны з мільёнаў, адзін і адзіны, спалёны. Купалле. Дзень народзінаў Янкі Купалы. 135 гадоў. На сто гадоў меней часу прамінула паміж гэтымі тэкстамі. Вершаваным і празаічным. ЛяўкiДарога вяла на Ляўкі. Праз ніву. Праз лес. Праз вякі. Цяжарна ўздыхала ралля. Храплі на аселіцах коні. Свістала ў прасторы Зямля —Каля небасхілу, каляТой жылкі, што бецца на скроні. Дарогу ўздымала гара,I там, дзе дарога знікала,Над вечнай вадою ДняпраСтаяў нерухомы Купала. Кацілася шляхам сваімРака — як магла, як хацела. Быў страшны Купала — на ім,Яшчэ даваенным, жывым,Святочна кашуля гарэла.