![]()
Як прадстаўнiца беларускага шляхетнага рода падтрымала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Без матэрыяльнага фундамента беларускае і духоўнае адраджэнне пачатку 20 стагоддзя існаваць наўпрост не магло, пiша bchd. info. Яно трымалася на тых людзях, якія ахвяравалі ўласныя сродкі на друкаванне кніг і газетаў, пабудову касцёлаў і школаў. Адной з такіх мецэнатак была Магдалена Радзівіл, якая лічыла сябе беларускай і менавіта так публічна пазіцыянавала сябе. Я грошай для маіх беларусаў не шкадую,” – так не раз казала Магдалена, па ўспамінах сучаснікаў.