«Тут мой народ»: у Горадні напісалі дыктоўку да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня

Кнiга на беларускай мове зьявілася раней, чым на расейскай i ўкраiнаскай мовах. Тэкст пра мову выданьняў Скарыны з кнігі Аляксея Каўкі «Тут мой народ» дыктаваў прафэсар Аляксей Пяткевіч. Гэта была дзясятая па ліку беларуская дыктоўка ў Горадні, паведамляе «Радыё Свабода». Перад напісаньнем тэксту прафэсар Аляксей Пяткевіч сказаў прысутным, што беларусы могуць высока трымаць галаву з тае прычыны, што 500 год таму зьявілася кніга на беларускай мове. Для параўнаньня ён нагадаў, што першая кніга на расейскай мове выйшла толькі ў 1563 годзе, а ва Ўкраіне — у 1573 годзе.