![]()
Народны мемарыял становіцца Будзіцелем нацыі, своеасаблівым беларускім Майсеем. Той, хто дайшоў да Курапатаў, урэшце ўсведамляе, што не можа быць моцнай дзяржава, якая забівае сваіх самых лепшых сыноў і дачок — найбольш працавітых, таленавітых і адукаваных. Яны — грунт любога народу. І калі гэты грунт нішчыцца, няма будучыні ў Бацькаўшчыны. . . Мы жывём у незвычайны час, калі на нашых вачах адбываецца шмат чаго цікавага і доўгачаканага. У тым ліку — вяртанне Курапатаў у свядомасць грамадства. Слухачка Лятучага ўніверсітэта Алёна Мезенцава з Кобрына папрасіла адказаць на шэраг пытанняў для даследавання, што робяць са сваімі выхаванцамі выкладчыкі гэтага грамадскага асяродку.