![]()
Як усе ж няпэўна й непрадказальна віруе жыцьце ў краіне Беларусь. Нiякiх гарантый нармальнага існаваньня не дае ні відавочны посьпех, ні чэснае слова, ні зацьверджаная ўсімі магчымымі пячаткамі афіцыйная дамова. Зь іншага боку, відавочны абсурд разьдзімаецца да жахлівых памераў, каб пасьля лопнуць, як паветраны баленік, пакінуўшы па сабе адно скукожаную рваную гумку. Але, разам з тым, есьць нейкая агульная парадыгма разьвіцьця для падзеяў, здавалася б, далекіх адна ад адной, як, прыкладам, «справа патрыетаў» і чарговыя закалоты ў стане хакейнага «Дынама».