Ці знікне звычай цалаваць руку даме ў Беларусі?

Культура Рэчы Паспалітай дала найбольшае распаўсюджанне гэтаму шляхетнаму звычаю ў Еўропе. Настальгія. У адных беларусаў яна па СССР. У другіх – па Вялікаму княству Літоўскаму і Рэчы Паспалітай. Адных вабіць танная каўбаса і вялікія абшары зніклай дзяржавы, другіх – страчаны рыцарскі дух і шляхетныя звычаі даўніны. Таму не дзіва, што час ад часу некаторыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі – і мужчыны, і жаншчыны – гавораць аб неабходнасці адрадзіць звычай цалаваць дамам рукі, пiша Андрэй Берастоўскі для istpravda. ru. Спрэчны звычайМіж тым, звычай цалаваць руку выклікае больш спрэчак, чым якое-небудзь іншае правіла этыкету.