Гэта па-беларуску

Асаблівасьці сьветапогляду, стэрэатыпы паводзін, безь якіх нельга ўявіць гарадзкога беларуса 21 стагодзьдзя. «Продкі нашы цягам усёй сваёй гісторыі мелі прагу да чытаньня. . . І сёньня мы любім чытаць. Бо чытаць — гэта па-беларуску!» — пачуеш такія словы на канале «Беларусь-3», і душа ўдзячнасьцю поўніцца, першыя хвіліны хочацца аж да столі скакаць. Па-першае, з прычыны ўдалае спробы зірнуць трохі інакш на беларускую самабытнасьць, па-другое — бо няма звыклага працягу: — «Беларусы — памяркоўны народ, а ішчо ў нас самыя красівыя дзевушкі».