Эльжбета Смулкова: Усё у руках саміх беларусаў

У Менску прайшла сустрэча са слыннай беларусісткай, першай амбасадаркай Польшчы ў незалежнай Беларусі Эльжбетай Смулковай. Імпрэзу вёў журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі — аўтар кнігі «Пані Эльжбета. Гіcторыя адной прыязьні», якая летась выйшла ў выдавецтве «Інбелкульт». Дарога да прыхільнікаў аказалася нялёгкаю — Эльжбеце Смулковай давялося зрабіць не адзін прыпынак паміж лесьвічнымі пралётамі, каб трапіць на «верхатуру» менскага «Прэс-Клюбу». Але ўсе нязручнасьці кампэнсаваліся свойскай атмасфэрай у залі — гераіню вечарыны віталі абдымкамі, кветкамі, аплядысмэнтамі.